Iдэi Рэфармацыi Вялікага Княства Літоўскага

Скачать

Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту. Грамадзка-палітычнае й духовае жыцьцё Вялікага Княства Літоўскага у сярэдзіне XVI ст. Ідэалёгія асноўных накірункаў заходнеэўрапейскага пратэстантызму.

Размер: 23,3 K
Тип: реферат
Категория: История
Скачать

Другие файлы:

Знешняя палітыка Вялікага княства Літоўскага
Асноўныя напрамкі знешняй палітыкі Вялікага княства Літоўскага ў у XIV – першай палове XV ст. Прычыні варожых адносін Вялікага княства Літоўскага з Ма...

Канцылярыя Вялікага княства Літоўскага 40-х гадоў XV - першай паловы XVI ст.
На падставе шырокага кола крыніц разгледжаны функцыі, структура, персанал, асаблівасці працы і кампетэнцыя канцылярыі Вялікага княства Літоўскага - ус...

Утварэнне вялікага княства літоўскага
Тры розныя падыходы да разгляду гісторыі Вялікага княства Літоўскага. Канцэпцыя ўтварэння ВКЛ М. Ермаловіча. Барацьба Полацкага княства з ордэнам меча...

Перапіс войска Вялікага княства Літоўскага 1528 года. Метрыка Вялікага княства Літоўскага. Кн. 523. Кн. Публічных спраў 1
отличе от существующей раздачи - ч/б текст, текстовый слой, присутствуют 2 карты...

Дзяржаўны і саслоўны лад Вялікага княства Літоўскага
Фарміраванне адносін феадальнай уласнасці, катэгорый феадалаў і залежнага насельніцтва, форм іх землеўладання і землекарыстання у ВКЛ у XIV – першай п...


Краткое сожержание материала:

Размещено на

ЗМЕСТ

  • 1. Прадгісторыя канстытуцыі
  • 2. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай
  • 3. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту
  • 4. Рэфармацыя ў Вялікім Княстве Літоўскім (другая палова XVI-XVII ст.)
  • СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ
  • 1. Прадгісторыя канстытуцыі
  • На працягу 15-17 стагоддзяў Рэч Паспалітая, як канфедэратыўная дзяржава Польшчы і Вялікага княства Літоўскага была адной з самых моцных і багатых дзяржаў Еўропы. Маючы моцнае войска, яна паспяхова адбівала нашэсці Тэўтонскага ордэна (крыжакоў), Масковіі, туркаў і татараў. У аб'яднанай дзяржаве паспяхова вырашаліся гаспадарчыя патрэбы, развіваліся архітэктура, будаўніцтва, рамяство, а затым і мануфактура, як пачатак стварэння прамысловасці. Вёўся гандаль з заморскімі краінамі. Развіваліся культура, пісьменства, працавалі ўніверсітэты ў Кракаве і Вільні, медыцынская акадэмія, выходзілі першыя газеты, працавалі тэатры не толькі ў сталіцах, але і ў Гродне, Нясвіжы, Слоніме.
  • З пачатку 18 стагоддзя абставіны ўнутры Рэчы Паспалітай і вакол яе рэзка ўскладніліся. Паўночная вайна 1700-1721 г., у якой шведы выступілі супраць Рэчы Паспалітайі Расіі, прынесла вялікія разбурэнні і людскія страты. Расійскія войскі аказаліся на тэрыторыі ВКП. Нашы суседзі, Расія і Прусія, значна ўмацаваліся. Тым часам каралеўская і вялікакняжацкая ўлада аслаблі. На каралеўскі і княжацкі трон прыйшлі прадстаўнікі замежнай прускай дынастыі Аўгуст II, затым Аўгуст III, якія мала клапаціліся аб лёсе Рэчы Паспалітай (далей РП). Пры гэтым вялася барацьба паміж магутнымі магнацкімі родамі, распальвалася рэлігійная нецярпімасць, не вырашаліся сацыяльныя праблемы. Сваяцкія сувязі магнатаў РП з сем'ямі манархаў, князёў, баронаў суседніх краін вялі да здрады інтарэсаў дзяржавы.
  • У той час дзейнічала ў РП у сейме права вета. Любыя пытанні павінны былі вырашацца адзінагалосна. Адзін пасол (дэпутат) прагаласуе супраць, і рашэнне не прымаецца. Усё гэта паралізавала работу вярхоўнай улады. Улада караля і вялікага князя была абмежавана. Усё гэта прывяло да анархіі, аслаблення дзяржавы, што і выкарысталі моцныя суседзі - Расія, Прусія і Аўстрыя. Дамовіўшыся паміж сабой, яны захапілі значныя тэрыторыі Польшчы ў 1772 годзе, што ўвайшло ў гісторыю, як Першы падзел Рэчы Паспалітай.
  • 2. Канстытуцыя 3 мая 1791 г. і заняпад Рэчы Паспалітай
  • У гэты цяжкі для РП час стаяла пытанне “Быць ці не быць РП?” Патрэбны былі прынцыповыя рэформы дзяржаўнага ладу. Прагрэсіўныя дзеячы таго часу, патрыёты Калантай, Ігнат і Станіслаў Патоцкія, Севярын і Казімір Ржэўскія, Станіслаў Малахоўскі, Францішак Езерскі і іншыя распрацавалі праект новай канстытуцыі. Праект быў прыняты сеймам 3 мая 1791 года і прыхільна сустрэты грамадзянамі краіны.
  • Канстытуцыя прадугледжвала вяртанне да спадчыннай каралеўскай улады і яе ўмацавання. Адмянялася “права вета” і прадугледжвалася прыняцце сеймам рашэнняў большасцю галасоў. Гараджане атрымалі права выбіраць паслоў на сейм.
  • Канстытуцыя адзначала, што “рукі сялян ствараюць багацце дзяржавы”, што “сяляне - гэта абсалютная большасць народа і надзейная сіла краю”, і абараняла іх ад свавольства абшарнікаў. Адзначалася таксама, што селянін павінен быць пад апекай дзяржавы.
  • Канстытуцыя 3 мая была адным з першых самых прагрэсіўных асноўных законаў у Еўропе.
  • На жаль, нямногае, прадугледжанае Канстытуцыяй, удалося здзейсніць. У краіне не было згоды. Не было моцнага войска. Пустой была казна. Усё больш агрэсіўна паводзілі сябе суседзі. Не абышлося без здрады некаторых вяльмож на карысць суседзяў. У 1793г. адбыўся II раздзел, а ў 1795 г. - III раздзел Рэчы Паспалітай, якая перастала існаваць як незалежная суверэнная дзяржава. Усё ВКП аказалася пад уладай Расіі.
  • Канстытуцыя 3 мая засталася толькі дэкларацыяй; але разам з тым сімвалам дэмакратычных перамен, веры ў будучае, змагання за вяртанне незалежнасці РП, за нацыянальную і сацыяльную свабоду.
  • 3. Беларуская Рэфармацыя і ідэя сувэрэнітэту
  • 18 красавіка 1563 году Сымон Будны накіраваў з Клецка ў Цюрых ліст да швайцарскага тэоляга-кальвініста Генрыха Булінгера, у якім прыведзены ўнікальныя зьвесткі аб пачатку рэфармацыйнага руху ў Вялікім Княстве Літоўскім. Будны піша, што пасьля таго як "сьвятло слова Божага зазьзяла ў Нямеччыне, Швайцарыі, Ангельшчыне ды Францыі", у хуткім часе яно дасягнула і да "нашых краёў" і "азарыла канцлера нашага Мікалая Радзівіла, князя на Алыцы й Нясьвіжы". Ён ня толькі "разам са сваім дваром прыняў вучэньне Хрыста, але і вырашыў, што ўсе людзі, якія знаходзяцца пад яго ўладай, павінны быць асьвечаны гэтым вучэньнем". Рэалізаваць гэтую задачу, піша Будны, Радзівіл узяўся без прамаруджаньня. Ён прыцягнуў да справы "набожных міністраў эвангельля", якія складаліся галоўным чынам з маладых, энэргічных і адукаваных людзей, выхаванцаў Кракаўскага ўнівэрсітэта, і даручыў ім кіраваць рэфармацкімі суполкамі. Многія касьцёлы й цэрквы, якія знаходзіліся ва ўладаньнях князя, былі "перапрафіляваныя" ў зборы, або пратэстанцкія храмы. Рэформай, падкрэсьлівае Будны, было ахоплена як каталіцкае, так і значная частка праваслаўнага насельніцтва.
  • Як вядома, Рэфармацыю ў ВКЛ падтрымалі ня толькі Мікалай Радзівіл Чорны, яго браты і некаторыя нашчадкі, але даволі значная частка беларускай і літоўскай арыстакратыі, панства, шляхты. Пратэстантамі, альбо эвангелікамі-рэфарматарамі, гарачымі прыхільнікамі Рэфармацыі былі такія выдатныя грамадзкія дзеячы, як Астафей Валовіч, Леў Сапега, Мікалай Монвід-Дарагастайскі і некаторыя іншыя, якія адыгралі вырашальную ролю ў дзяржаўным, палітычным, рэлігійным, культурным жыцьці ВКЛ, у прыватнасьці Беларусі XVI - пачатку XVII стст. Спачуваў Рэфармацыі кіеўскі ваявода, лідар праваслаўнай партыі Канстанцін Астроскі.
  • У чым прычына такой прыхільнасьці, такіх рашучых крокаў, чаму прадстаўнікі старажытных буларускіх праваслаўных і каталіцкіх знакамітых родаў, па сутнасьці беларуская фэўдальная і палітычная эліта, парывала з традыцыйнай рэлігіяй, адмаўлялася ад веры бацькоў, уступала ў канфлікт і са сваімі сем'ямі, і са сваім станам, і з каралеўскай уладай, і з канстанцінопальскім патрыярхатам або з рымскай курыяй?! Канечне, прычына не ў асабістых амбіцыях, шляхецкіх свавольствах, даніне модзе і да т.п., а сьвядомай сьветапогляднай і грамадзянскай пазыцыі, у жаданьні рэфармаваць наяўнае рэлігійнае, сацыяльна-палітычнае, эканамічнае, духоўна-культурнае жыцьцё грамадзтва.
  • Справа ў тым, што з пачатку XVI ст. у духоўным жыцьці ВКЛ, беларускім менталітэце ўсё большую сілу набываюць ідэі Адраджэньня й Рэфармацыі, якія істотна ўплываюць на грамадзкую сьвядомасьць, дзейнасьць асобных людзей і сацыяльных групаў. Фундаментальнай ідэяй гэтых рухаў была ідэя свабоды, менавіта на хвалі Адраджэньня й Рэфармацыі фармуецца ідэя свабоды, сувэрэнітэту ва ўсіх яе аспэктах - рэлігійным, нацыянальна-культурным, дзяржаўным. Рэфармацыя, сьцьвердзіўшы прынцып асабістых стасункаў з Богам, праклала шлях ня толькі да рэлігійнай, але і да нацыянальна-культурнай свабоды. Францыск Скарына, папярэднік беларускай Рэфармацыі, сваім перакладам Бібліі, патрыятызмам, абгрунтаваньнем такіх каштоўнасьцяў, як родная мова, Радзіма, веды, мараль і наагул духоўнасьць, паклаў пачатак ідэі беларускага нацыянальна-культурнага сувэрэнітэту. Вялікая заслуга мысьляра ў абуджэньні нацыянальнай сьвядомасці беларускага народа, што зьяўляецца асновай ідэі сувэрэнітэту. Ідэя нацыянальна-культурнага сувэрэнітэту, як вядома, была падтрымана і распрацавана рэфарматарамі Сымонам Будным і асабліва Васілём Цяпінскім у знакамітых прадмовах да "Катэхізіса" і "Эвангельля". Самое выданьне "Катэхізіса" на роднай беларускай мове, да чаго мелі дачыненьне разам з Сымонам Будным Мацей Кавячынскі і Лаўрэн Крышкоўскі, зьявілася эпахальнай падзеяй у гісторыі станаўленьня ідэі беларускага нацыянальна-культурнага сувэрэнітэту.
  • Нацыянальна арыентаванымі былі беларускія магнаты-пратэстанты Астафей Валовіч, Леў Сапега і некаторыя іншыя. Канечне, галоўны ўнёсак гэтых, можна сказаць, стаўпоў нацыі, у сьцьвярджэньні дзяржаўнага сувэрэнітэту, але ж яны многа зрабілі на ніве беларускай культуры: кнігавыданьня, школьнай адукацыі, роднай мовы. Прывяду адзін малавядомы, але характэрны прыклад. Калі рыхтавалася другое выданьне Статуту Вялікага Княства Літоўскага (1566), некаторыя члены рэдакцыйнай камісіі (Аўгустын Ратундус, Пётр Раізі) настойвалі на замене беларускай мовы на лацінскую. Але гэтаму запярэчылі патрыятычна настроеныя беларускія юрысты, у прыватнасьці, пісар вялікакняжацкай канцылярыі, кальвініст Марцін Валадковіч і некаторыя іншыя. Іх падтрымаў кіраўнік статутавай камісіі канцлер Астафей Валовіч, у выніку чаго Статут быў апублікаваны на беларускай мове. Магчыма, дыскусія паміж "лацінікамі" і "беларусістамі" працягвалася далей, у перыяд падрыхтоўкі Статута 1588 г. Прычым, на карысьць "беларусістаў". Ва ўсякім разе, у адной са сваіх прадмоваў да Статута, Сапега з гордасьцю сьцьвярджаў, што мы "не обчым якім языком, але сваим власным права списаныя маем". Менавіта ў Статуце 1588 г. было зафіксавана, што "писар земский мает по руску, литерами и словы рускими, все листы, выписы и позвы писати, а не иншым езыком и словы".
  • Вельмі прывабнай для пэўных колаў грамадзтва ВКЛ, галоўным чынам буйных фэўдалаў, а таксама гараджанаў, была ідэя царкоўнай незалежнасьці, якую, як вядома, зьмяшчала ў сабе Рэфармацыя. Эвангеліцка-рэфармацкая царква ўяўлялася Мікалаем Радзівілам Чорным, Мікалаем Радзівілам Рудым і іншымі ў якасьці самастойнай нацыянальна-дзяржаўнай царквы, незалежнай з аднаго боку ад Рыма, з другога - ад Канстанцінопаля і Масквы. Была створана аўтаномная адміністрацыйна-тэрытарыяльная царкоўная сыстэма (шэсьць дыстрыктаў - Віленскі, Завілейскі, Наваградзкі...