Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IX-XVII стст.)

Скачать

Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараў. Польская храністы яб гісторыі беларускіх зямель. Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI-XVII стст. Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі в Беларусі.Міністэрства адукацыі Рэспублікі БеларусьУстанова адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэтімя Максіма Танка”Рэферат па гістарыяграфіі Беларусіна тэму:Беларуская гістарыяграфія ў перыяд накаплення гістарычных ведаў (IXXVII стст.)Падрыхтавалі:студэнты 505 гр.Котаў Яўген АлянсандравічНарывончык Дзмітрый СцяпанавічМінск2009ЗместУводзіныЗвесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараўБеларусь у старажытнарускіх летапісахЛівонскія хронікі і скандынаўскія сагі пра падзеі на тэрыторыі БеларусіПольская храністы яб гісторыі беларускіх зямельАдлюстраванне гісторыі беларускіх зямель у нататках замежных дыпламатаў і падарожнікаў у ХV-ХVII стст. Народны эпас. Беларуска-літоўскія летапісы Гістарычныя веды ў творах царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст. Заключэнне Спіс выкарастанай літаратуры УводзіныПерыяд IX - XVII стст. лічыцца ў гістарыяграфіі часам накаплення гістарычных звестак аб прыродна-кліматычных умовах, грамадска-палітычным, сацыяльна-эканамічным і культурным развіцці беларускіх земляў ў пісьмовых творах і вуснай традыцыі. Асноўнымі крыніцамі па старажытнай гісторыі Беларусі традыцыйна з’яўляюцца ўсходнеславянскія летапісы. Але агульнае развіцце гістарычнай навукі і змена метадалагічных прынцыпаў ўзбагацілі гістарычную навуку цэлым шэрагам каштоўных крыніц па першапачатковай гісторыі Беларусі. У цэлым крыніцы, якія размяшчаюць гістарычныя веды, што тычыліся беларускіх зямель, можна падзяліць на восем групаў:Працы антычных і арабскіх аўтараў;Старажытнарускія летапісы;Лівонскія хронікі і скандынаўскія сагі;Польскія хронікі;Нататкі замежных дыпламатаў і падарожнікаў ХV-ХVII стст.;Народны эпас;Беларуска-літоўскія летапісы;Творы царкоўна-рэлігійнай палемікі XVI - XVII стст.У дадзенай працы разглядаюцца вызначаныя групы крыніц у храналагічнай паслядоўнасці ў межах IX - XVII стст.1. Звесткі аб насельніцтве Беларусі ў працах антычных і арабскіх аўтараўПершыя звесткі аб насельніцтве сучасных беларускіх земляў сустракаюцца ў антычных гісторыкаў і географаў, найперш старажытнагрэчаскіх, што было выклікана каланізацыяй эллінамі Паўночнага Прычарнамор’я. Сярод антычных аўтараў вылучаецца Герадот з Гелікарнаса (? 485 425 гг. да н.э.), які пакінуў нашчадкам “Гісторыю” у 9 кнігах. Чацвёртая кніга “Мельпамена” была прысвечана Скіфіі і яе наваколлю. У ёй аўтар пісаў аб неўрах і андрафагах.“…Вышэй алазонаў жывуць скіфы-земляробы, якія сеюць хлеб не для ўласнага спажывання ў ежу, а на продаж. Вышэй іх жывуць неўры, а краіна, што ляжыць на поўнач ад неўраў, наколькі мы ведаем, не заселеная людзьмі……У неўраў звычаі скіфскія; за адно пакаленне да пахода Дарыя ім давялося пакінуць усю сваю краіну з-за змеяў; зямля іх нарадзіла мноства змеяў, а яшчэ больш іх з’явілася з пустэльных земляў, пакуль змножаныя імі неўры не пасяліліся разам з будзінамі, пакінуўшы сваю радзіму. Можна думаць, што гэтыя людзі чараўнікі: па словах скіфаў і жывучых у Скіфіі эллінаў, кожны неўр штогадова па разу на некалькі дзён робіцца ваўком і потым зноў прымае ранейшы выгляд…”Гэтыя скупыя звесткі ўжо ў ХІХ ст. заставілі даследчыкаў шукаць лакалізацыю герадотавых неўраў: чэшскі гісторык П.Й.Шафарык размяшчаў іх у бассейне р.Нараў (Польшча), а вядомы этнограф Шпілеўскі на тэрыторыі Беларусі, бо лічыў, што ўяўленні аб ваўкаў-пярэваратней тут былі найбольш пашыраны.У 50-60-я гг. ХХ ст. маскоўскі археолаг В.М.Мельнікоўская выказала думку аб неўрах як насельніцтве мілградскай культуры, якая VIII-III стст. да н.э. займала паўднёвы усход Беларусі. На яе думку, плямёны мілградскай археалагічнай культуры прайшлі на тэрыторыю Беларусі з заходняй часткі Валыні. Гэтую гіпотэзу падтрымаў акадэмік Б.А.Рыбакоў, зыходзячы з таго, што будзіны (носьбіты юхнаўскай археалагічнай культуры), да якіх перабраліся неўры, пражывалі на тэрыторыі сучаснай Бранскай вобласці Расійскай Федэрацыі, памежнай з Гомельшчынай.Беларускі археолаг С.Я.Рассадзін удакладніў лакалізацыю неўраў у бассейне р. Гарынь (заходняя частка мілградскага арыяла). Ён лічыць, што адтуль неўры рушылі да Паўдневага Буга да скіфаў. Таму ўпамінанне аб будзінах ёсць памылка перапісчыка. З ім салідарны даследчык скіфскай культуры А.І.Цераножкін.Упамінанне Герадотам змеяў звязана, на думку Рассадзіна, са зменай клімату (змяя сімвал дажджу). У сярэдзіне VI ст. да н.э. назіралася паніжэнне сярэдніх тэмператур і ўзрастанне вільготнасці (шмат дажджоў, забалочванне нізінаў). Таму насельніцтва перасялялася на сухія месцы.Калі скіфы для барацьбы с персідскім царом Дарыя папрасілі дапамогі ў неўраў, то пачулі ў адказ: “Калі б вы першыя не зрабілі крыўду персам і не пачыналі з імі вайны, то цяперашнюю прос...

Размер: 75,3 K
Тип: реферат
Категория: История
Скачать

Другие файлы:

Беларуская журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арганізацыі партый
Друк народнікаў Беларусі і развіццё журналістыкі ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя. Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К. Каліноўскага. Развіццё грамадс...

Беларуская перакладная літаратура XV—XVII стст.
Царкоўна-рэлігійная літаратура у ліку першых старабеларускіх перакладаў твораў. Апокрыф "Пра дванаццаць пакут", павучальныя гісторыі жыцця хрысціянскі...

Развіццё кнігавыдавецкай, кнігагандлёвай і краязнаўчай беларускай бібліяграфіі ў перыяд існавання Рэчы Паспалітай абодвух народаў (да 1795 г.)
Культура, навука, адукацыя Беларусі ва ўмовах сацыяльна-эканамічнага і палітычнага крызісу Рэчы Паспалітай у другой палавіне XVII ст. Выціснутая з афі...

Беларуская паэзія 1920-х гадоў
Развіццё паэзіі ў 20 гг. ў дзвюх асноўных ідэйна-мастацкіх плынях: нацыянальнай і пралетарска-рэвалюцыйнай. Асэнсавання Беларускага Шляху – лёсу маці-...

Метадычныя рэкамендацыі па публікацыі рукапісных актавых кірылічных крыніц у Беларусі (XIII-XVIII стст., перыяд Вялікага княства Літоўскага)
В издание указаны основные принципы, методы и приемы публикации рукописных актовых документов, созданных на территории Великого княжества Литовского....