Станаўленне беларускай журналістыкi

Скачать

Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.). Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапе.Станаўленне беларускай журналістыкiЗМЕСТ1. Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі2. Беларуская журналістыка на сучасным этапе2.1 Беларуская журналістыка пачатку пераходнага перыяду (1985-1991 гг.)2.2 Сродкі масавай інфармацыі Беларусі на сучасным этапеСПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ1. Гiсторыя ўзнікненне перыядычных выданняў на БеларусіАсэнсаваць гісторыю ўзнікнення і развіцця беларускага друку можна толькі ў тым выпадку, калі ўсвядоміць, як яна ўзаемадзейнічае з эканамічнымі і палітычнымі падзеямі, што на працягу вякоў адбываліся на нашых абшарах, калі зразумець, якую ролю яна адыгрывала ў барацьбе за сацыяльнае і нацыянальнае адраджэнне народа.Фармаванне беларускай народнасці праходзіла ў своеасаблівых умовах. Пра Вялікае Княства літоўскае, улічваючы вашу дасведчанасць, можна было б і памаўчаць, аднак скажам, што менавіта яно дало пачатак таму вядомаму менталітэту беларусаў, які мы маем цяпер. У прынцыпе, беларусы, пачынаючы з канца 16 ст. і аж да сённяшняга часу толькі і робяць, што выжываюць як народ. Глядзіце, да перадзелаў Рэчы Паспалітай у канцы 18 ст. актыўна праводзілася палітыка паланізацыі; з канца 18 ст. да... – палітыка русіфікацыі. Таму так марудна, цяжка і развівалася ў нас культура, літаратура, журналістыка. Непазбежным вынікам такой палітыкі пануючых уладаў было тое, што на тэрыторыі Беларусі да канца 60-х гадоў 19 ст. фактычна не існавала перыядычных выданняў (тым болей на мове карэннага насельніцтва), акрамя афіцыйных – “Газэты літэрацкей віленьскай” (“Віленская літаратурная газета”), заснаванай у 1760 г. Віленскай езуіцкай акадэміяй, што мела і яшчэ адну назву – “Кур’ер літэўскі” (“Літоўскі веснік”), і “Газэты гродзеньскай” (выходзіла з 1776 г., а ў 1792 пачала называцца “Вядомосьці Гродзеньскі”). Зразумела, што гэтыя газеты праводзілі на беларускіх землях палітыку адкрытай паланізацыі.Газета “Літоўскі веснік” узнікала і знікала тройчы. Пад час першага свайго існавання (1760 – 1764) яна выдавалася ў Вільні на польскай мове і рэдактарамі яе былі Ф.Папроцкі (1760 – 1762) і А.Янушкевіч. Другое існаванне аказалася самым доўгім: з 1796 па 1840 гг. За гэты час газета змяніла некалькі адрасоў, шмат выдаўцоў і рэдактараў. Першапачатковае права на выданне “Літоўскага весніка” ў Гродне атрымаў ад Кацярыны ІІ Тадэуш Влодэк. У 1797 годзе ён перанёс сваё выданне ў Вільню. Выдавец лічыў газету выгадным сродкам атрымання даходаў (якія, дарэчы, і меў). Ён вельмі актыўна імкнуўся выслужыцца перад рускімі ўладамі і запаўняў старонкі “весніка” шматлікімі перадрукамі з афіцыйнай пецярбургскай прэсы. Зрэшты, газета стала толькі тады сапраўды цікавай і змястоўнай, і то на пэўны перыяд, калі была ў пачатку 19 ст. перададзена Т.Влодакам у арэнду Віленскаму універсітэту. З 1800 па1832 гг. яна рэдагавалася асяродкам віленскай прафесуры: Я.Ясінскім (1800 – 09), К.Даніловічам (1810 – 11), Э.Славацкім (1812 – 14), А.Марціноўскім (1817 – 40).Прагрэсіўная ліберальная атмасфера, якая панавала ў гэты час у Віленскім універсітэце, аказвала свой уплыў на змест газеты, рабіла яго менш казённым. Але аафіцыйныя ўлады трымалі газету пад пільным наглядам, і рэдакцыі прыходзілася нялёгка.У 1834 годзе стаўленік цара Віленскі генерал-губернатар князь Далгарукі дабіваецца “найвышэйшага дазволу”, і газета “Літоўскі веснік” з гэтага года становіцца афіцыйным органам Паўночна-Заходняга краю. Газета атрымала звычайнае для падобных губернскіх афіцыйных органаў прадпісанне: яна павінна была мець строга акрэслены фармат, строга рэгламентаваны змест афіцыйнага і неафіцыйнага аддзелаў і ў дадатак мусіла выходзіць надзвюх мовах – рускай і польскай.Змест афіцыйнага аддзела складалі загады, указы і ўрадавыя пастановы, а таксама распараджэнні мясцовага губернатара, друкавалася нязначная інфармацыя пра міжнародныя падзеі, навіны эканамічнага і культурнага жыцця за мяжой. Затое шырока былі прадстаўлены на старонках афіцыйгана аддзела матэрыялы аб прыёмах і ўвесяленнях генерал-губернатара і мясцовых верхніх паноў. Тут жа змяшчалі эканамічную інфармацыю. Газета атрымала права друкаваць афіцыйныя аб’явы па 9-ці заходніх губернях. Змяшчала яна і артыкулы беларускай тэматыкі (дарэчы, пры ёй меўся дадатак “Вядамосьці літэрацке” – “Літаратурныя звесткі”). Вядома, афіцыйны аддзел быў непасрэдным органам самадзяржаўнай палітыкі. Аднак і неафіцыйны аддзел паслядоўна выконваў тую ж палітыку, толькі не так адкрыта. Рэдакцыя і не спрабавала вывесці сваё выданне за гэтыя дакладна абазначаныя рамкі. Знешні выгляд “Літоўскага весніка” быў мала прывабны – папера шэрая, шрыфт невыразны. Як вынік – надта ўжо нязначная роля, якую адыгрывала газета ў грамадскім жыцці ў 30-я гады 19 ст.У 1840 годзе па прадпісанні міністра асветы Уварава (аўтара тэорыі “афіцыйнай народнасці”) “Літоўскі веснік” (“кур’ер”) быў перададзены Віленскаму дваранскаму інстытуту, пры якім ужо ў наступным годзе ён выходзіў пад назвай “Виленский вестник”. Дарэчы, з гэтага ж 1841 па 1859 гг. рэдактарам у ёй працаваў вядомы польскі паэт, перакладчык, мемуарыст і выдавец Антон Эдвард Адынец (псеўданім: Інацэнты Старушкевіч; 25.01.1804. напісаў “Песню філарэтаў”); з 1860 па 1865 гг. – А.Г.Кіркор, знакаміты беларускі этнограф і фалькларыст; з 1891 па 1904 гг. вядомы журналіст і фалькларыст Палікарп Бывалькевіч і інш.Аднаўленне рэдакцыі крыху ажывіла газету і павялічыла колькасціь яе падпісчыкаў да 900. Аднак яе змест заставаўся выключна афіцыйным. Да 1859 года “Виленский вестник” зусім захірэў, колькасціь падпісчыкаў знізілася да 400.29 снежня 1859 года выходзіць у свет апошні нумар газеты, які падпісаў А.Адынец. З 1 студзеня наступнага года “Виленский вестник” пачаў выходзіць пад рэдакцыяй Адама Кіркора. У наступныя два гады газета перажывае значны пад’ём. Даследчыкі называюць гэты перыяд выдання “залатым векам”.Пры новай рэдакцыі газета па-ранейшаму выходзіць на рускаай і польскай мовах і захоўвае афіцыйны аддзел. Але шырокае грамадскае ажыўленне пачатку 60-х гадоў адлюстроўваецца на змесце газеты. Павялічваецца яе фармат, відавочна больш глыбокай і разнастайнай становіцца тэматыка неафіцыйнага аддзела, расце колькасць падпісчыкаў.Новая рэдакцыя аб’яўляе добра прадуманую, рознабаковую праграму, знаёміць мясцовую грамадскасць з найбольш важнымі падзеямі ў Расіі, друкуе літаратурныя і навуковыя матэрыялы, крытычныя і бібліяграфічныя агляды, карэспандэнцыі з розных месцаў.А.Кіркор – вядомы вучоны-этнограф, гісторык, літаратуразнаўца, валодаў сапраўдным рэдактарскім талентам, і дзякуючы яго дзейнасці рэдакцыя стала своеасаблівым цэнтрам культурнай думкі Беларусі. Менавіта ён прыцягнуў да супрацоўніцтва вядомых дзеячоў, пісьменнікаў і публіцыстаў (у тым ліку Ул.Сыракомлю, В.Каратынскага, А.Вярыгу-Дарэўскага і інш.).Газета друкавала цікавыя матэрыялы па гісторыі, этнаграфіі, краязнаўстве, эканоміцы і культуры Беларусі. Гэта прыкметна павялічыла да яе чытацкі інтарэс, вырасла яе папулярнасць (літаральна праз два месяцы колькасць падпісчыкаў павялічылася болей, чым удвая).Структура рэдакцыі і арганізацыя яе работы былі пастаўлены дастаткова прафесійна: калі акрамя галоўнага рэдактара ў газеце ў 1860 годзе было 6 рэдактараў аддзелаў, 70 супрацоўнікаў, дык у 1861 г. ужо 10 рэдактараў і 100 супрацоўнікаў.

Размер: 29,9 K
Тип: реферат
Категория: Журналистика
Скачать

Другие файлы:

Станаўленне беларускай нацыі ў XIX-пач. XX стст.
Сацыяльна-палітычнае развіццё Еўропы ў другой палове XIX ст. Асноўныя прыкметы і ўмовы станаўлення беларускай нацыі. Дзейнасць беларускіх рэвалюцыйных...

Развіццё культуры і навукі ў 20–30-я гады ХХ ст.
Станаўленне савецкай сістэмы адукацыі. Станаўленне сеткі вышэйшых і сярэдніх навучальных устаноў. Літаратура і мастацтва. Літаратурныя аб’яднанні. Ста...

Лексіка, тэрміналогія беларускай мовы
Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у пры...

Прадстаунікі сучаснай беларускай паэзіі
Кароткая характарыстыка і асаблівасці сучаснай беларускай прозы, біяграфія і творчасць яе прадстаўнікоў: Ніл Сымонавіч Гілевіч, Рыгор Іванавіч Барадул...

Беларуская матэматычная тэрміналогія: станаўленне, структура, функцыянаванне
У манаграфіі ўпершыню ў беларускай лінгвістыцы праведзена комплекснае структурна-дэрывацыйнае і структурна-семантычнае вывучэнне матэматычнай тэрмінал...