Беларуская журналістыка

Скачать

Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы "Полымя", "Маладняк", газета "Літаратура і мастацтва". Узнікненне і развіццё друку моладзі Беларусі. "Красная смена" ("Чырвоная змена"), "Юный пахарь" ("Малады араты").БЕЛАРУСКI ДЗЯРЖАЎНЫ УНИВЕРСIТЭТкафедра журналістыкі і літаратурыРЭФЕРАТна тэму:«БЕЛАРУСКАЯ ЖУРНАЛІСТЫКА Ў ПЕРЫЯД АДНАЎЛЕННЯ НАРОДНАЙ ГАСПАДАРКІ І Ў ГАДЫ ПЕРШАЙ ПЯЦІГОДКІ (1921 –1932 гг.)»МИНСК, 2008Беларуская літаратурная перыёдыка. Часопісы «Полымя», «Маладняк», газета «Літаратура і мастацтва»Развіццё перыядычнага друку ў Беларусі аказала значны ўплыў на станаўленне літаратуры і мастацтва. У газетах друкаваліся творы выдатных беларускіх пісьменнікаў. Асобныя газеты выпускалі літаратурныя дадаткі. «Савецкая Беларусь» друкавала двухтыднёвы літаратурна-мастацкі часопіс «Радавая рунь» (.), «Беларуская вёска» - «Чырвоны сейбіт» (1926-1928 гг.). Сярод супрацоўнікаў рэдкалегій было нямала паэтаў і празаікаў. Пасля грамадзянскай вайны паўстала праблема арганізацыйнага і прафесійнага аб’яднання «пралетарскіх пісьменнікаў», як тады называліся творцы слова. Тым больш, што ў літаратуру ішло новае пакаленне маладых ад «станка і плуга», якое хацела вучыцца і якому было ў каго вучыцца. Беларускую літаратуру «высокага мастацкага накірунку» прадстаўлялі Я. Купала, Я. Колас, Ц. Гартны. Пагэтаму выхад у снежні . першага нумара «Полымя» - часопіса літаратуры, палітыкі, культуры, эканомікі і публіцыстыкі (пазней «публіцыстыкі» заменена на «гісторыі»), стаў адметнай з’явай у культурным жыцці рэспублікі.Выданне такога плану было першым у Беларусі. У артыкуле праграмнага характару «Нашы заданні» раскрывалася ідэалагічная канцэпцыя дзейнасці не толькі рэдкалегіі часопіса, але і ўсіх літаратурных сіл Савецкай Беларусі. Час патрабаваў ад мастака адлюстравання ў сваёй творчасці новага жыцця, паказу рэальнага чалавека, сучаснага героя. Менавіта гэта рэдкалегія лічыла сваёй творчай задачай, бо часопіс «пачынае выходзіць у свет толькі на шостым годзе савецкай улады і чатырох год яе існавання ў Беларусі..., пасля ўпартага змагання працоўных з шматлікімі ворагамі». Далей высноўвалася неабходнасць шырокага разгортвання культурнай працы, якая, па сцвярджэнню рэдакцыі, станавілася «дзяржаўнай палітыкай удзелу ў гаспадарчай рабоце». Зыходзячы з гэтага, на інтэлігенцыю, літаратараў і публіцыстаў ускладвалася задача распрацаваць ідэалогію супрацьдзеяння нэпманаўскаму буржуазнаму ўплыву, каб замацаваць сацыялістычныя асновы грамадства.У той жа час рэдакцыя сцвярджала, што часопіс з’яўляецца органам рэвалюцыйнай марксісцкай думкі, але гэта не партыйнае выданне, таму дапускалася адносная свабода ў абмеркаванні нацыянальнага пытання і асноўных задач савецкай улады. Неабходна адразу адзначыць, што рэдакцыя вытрымлівала ў 20-я гады дэмакратычны стыль у сваёй дзейнасці і друкавала артыкулы з рознымі поглядамі на літаратурны працэс, што, зразумела, паспрыяла развіццю беларускай крытыкі.Выдаўцы «Полымя» аб’явілі чытачам, што нацыянальнае адраджэнне - гэта не лозунг і не самамэта, а лепшы спосаб далучыць працоўных рэспублікі да будаўніцтва сацыялістычнага ладу. Гэтай мэце, лічылі яны, павінна служыць беларуская літаратура і мастацтва. Аб’яўленай праграме быў падабраны адпаведна і змест часопіса. «Полымя» адкрывалася вершам Ц. Гартнага «Па дарозе да будучыні»: «Аб ёй адной няўмоўчна мы гаворым...». Для паэта лёс Беларусі - у канкрэтных праявах існавання свабоды народа, самастойнай дзяржавы і развіцця нацыянальнай культуры; усё гэта было сэнсам жыцця, а пагэтаму, як дзяржаўны дзеяч і як мастак, у той складаны час ён выступаў мудрым празарліўцам будучыні.Шчаслівага лёсу жадаў чытачам М. Чарот сваім вершам «Плывём да прыгожай, светлай долі». Яна, гэтая «прыгожая доля», ужо была занатавана ў паэтычных вобразах паэтаў «рэвалюцыйнага прызыву». Светлае жыццё асэнсоўвалася ў канкрэтнай рэчаіснасці, і паэт клікаў людзей на гэты стваральны шлях. Такія ж светлыя матывы ў вершах А. Гурло, А. Александровіча, Я. Журбы і інш.Шмат месца ў часопісе адводзілася публіцыстыцы. Былі надрукаваны артыкулы З. Жылуновіча «1 студзеня - рэвалюцыйна-гістарычнае свята Савецкай Беларусі», У. Ігнатоўскага «Сучасная вялікая рэвалюцыя і нацыянальнае пытанне», Я. Пятровіча «Чым выклікана эканамічнае аб’яднанне савецкіх рэспублік», З. Бядулі «Тэатр і выхаванне мас» (Этапы развіцця беларускага тэатра) і інш. Публіцыстыка абгрунтоўвала заканамернасці рэвалюцыйных пераўтварэнняў і была скіравана на асэнсаванне сутнасці НЭПа, пачатку гаспадарчага будаўніцтва, аналізу мірнай савецкай рэчаіснасці і шляхоў яе ўдасканалення, па-новаму асэнсоўвала напрамкі развіцця нацыянальнай літаратуры і мастацтва. З першага нумара ў «Полымі» распачалася гаворка аб развіцці літаратуры, творчым метадзе, эстэтычных асаблівасцях розных мастакоў і асобных твораў. З. Жылуновіч апублікаваў артыкулы «Аб крытыцы», «Босыя на вогнішчы» і яшчэ аб саміх «Босых на вогнічшы» М. Чарота». Гэта вельмі сур’ёзны і рознабаковы аналіз вядомага твора з пункту гледжання ідэйнай, эстэтычнай пазіцый аўтара і яго пранікнення ў супярэчлівую рэчаіснасць. Высока ацэньваючы паэму, З. Жылуновіч-крытык адзначае, што ў асобных сцэнах «Босыя на вогнішчы» - гэта «поўны, выразны вобраз агідных крымінальнікаў, якія ў рэвалюцыі граюць ролю драпежных птушак, прялятаючы на збройнае поле, каб пажывіцца целамі забітых ваяк»(1922, № 1). У . выйшаў толькі адзін нумар «Полымя», а ў . - ужо восем. У ім змяшчаліся найбольш буйныя творы беларускіх пісьменнікаў. З № 3 за . часопіс рэдагавалі З. Жылуновіч, Л. Ліманоўскі, У. Шыпіла. Там была надрукавана п’еса Я. Купалы «Тутэйшыя», апавяданне К. Чорнага «Жалезны крык» і інш.Асновай паспяховай дзейнасці «Полымя», несумненна, было тое, што рэдкалегія абапіралася на аўтарытэт і творчасць ужо вядомых у той час мастакоў слова Я. Купалы, Я. Коласа, Ц. Гартнага. Кніжкі часопіса знаёмілі чытача з новымі творамі беларускіх пісьменнікаў, што станавілася яскравай падзеяў асабліва для маладога пакалення, якое хацела вучыцца і пазнаваць таямніцы мастацкай творчасці. Падкрэслім, што ва ўмовах вострага дэфіцыту кніжнай справы выхад літаратурнага часопіса ўзбагачаў бібліятэку беларускай літаратуры. Такім чынам, «Полымя» фактычна стала асновай стабільнага літаратурнага нацыянальнага працэсу.Разам з гэтым несумненнай каштоўнасцю ў дзейнасці рэдкалегіі «Полымя» была актыўная праца па ўмацаванню нацыянальных каштоўнасцей, здзяйсненню ідэалогіі беларусізацыі, адраджэнню гісторыка-культурных традыцый беларускага народа. Увогуле часопіс і яго аўтары былі пачынальнікамі нацыянальнага руху ў пачатку 20-х гадоў. Гэта быў моцны ўздым з глыбінь народных сіл, які ўжо немагчыма будзе спыніць нават рэпрэсіўнымі мерамі. У працэс развіцця нацыянальнай культуры паступова ўліваецца стварэнне савецкай школы, навукі і народнага мастацтва. У . (жнівень) пачаў выдавацца часопіс «Маладняк». Гэта яшчэ адна цікавая старонка ў беларускай літаратуры і гісторыі перыядычнага друку. Часопіс стаў цэнтрам аднаіменнага літаратурнага грамадскага аб’яднання, якое аформілася ў канцы . як арганізацыя маладых пралетарскіх пісьменнікаў. Праз гэты літаратурны універсітэт прайшлі амаль усе вядомыя літаратары Беларусі, творчая маладосць якіх прыйшлася на 20-я гады.

Размер: 45,1 K
Тип: реферат
Категория: Журналистика
Скачать

Другие файлы:

Станаўленне беларускай журналістыкi
Гiсторыя узнікнення перыядычных выданняў на Беларусі. Фармаванне беларускай народнасці. Беларуская журналістыка на сучасным этапе. Беларуская журналіс...

Беларуская журналістыка ў парэформенны перыяд і ў перыяд стварэння рухаў і арганізацыі партый
Друк народнікаў Беларусі і развіццё журналістыкі ў 60-70-я гады ХІХ стагоддзя. Рэвалюцыйная і журналісцкая дзейнасць К. Каліноўскага. Развіццё грамадс...

Утварэнне Беларуская ССР
Вострая барацьба паміж нацыянальнымі партыямі і бальшавікамі у 1917 г. да стварэння адпаведнага дзяржаўнага ладу у Беларусі: абвяшчэнне БНР, Літоўска-...

Беларуская літаратура.

Беларуская лялька