Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў

Скачать

Асноўныя псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту. Класіфікацыя дыдактычных гульняў. Прадстаўленасць у праграме "Пралеска" відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў.

Размер: 1,4 M
Тип: курсовая работа
Категория: Педагогика
Скачать

Другие файлы:

Навучанне дашкольнікаў беларускай мове ў сітуацыі блізкароднаснага білінгвізму
Паняцце "блізкароднасны білінгвізм". Асаблівасці навучання рускамоўных дзяцей беларускай мове. Навучанне дзяцей беларускаму маўленню на занятках. Анал...

Культура маўлення кіраўніка
Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і я...

Формы пазакласнай працы на ўроках беларускай мовы ў пачатковай школе
Пазакласная праца па беларускай мове як арганічная частка навучальна-выхаваўчага працэсу ў школе. Гурток, гульня як від пазакласнай працы. Моўныя спаб...

Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення
Сінтаксічныя спосабы ўзбагачэння выразнасці маўлення, аснова паэтычнага сінтаксісу, віды паўтору ў паэзіі. Рытарычныя звароткі, пытанні, выгукі. Стылі...

Гісторыя беларускага мовазнаўства
Мова – гэта не толькі сродак зносін людзей, але і важнейшы элемент нацыянальнай культуры кожнага народа. Гэта і выклікае цікавасць носьбітаў мовы да с...


Краткое сожержание материала:

Размещено на

Размещено на

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ

УСТАНОВА АДУКАЦЫІ

“ГРОДЗЕНСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ”

Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення старэйшых Дашкольнікаў

Змест

Уводзіны

ГЛАВА 1. ТЭАРЭТЫЧНЫЯ АСНОВЫ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

1.1 Псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

1.2 Дыдактычная гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту

1.3 Класіфікацыя дыдактычных гульняў

ГЛАВА 2. ВЫКАРЫСТАННЕ ДЫДАКТЫЧНАЙ ГУЛЬНІ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

2.1 Прадстаўленасць у праграме “Пралеска” відаў дыдактычных гульняў, нактраваных на развіццё маўлення старэйшых дашкольнікаў

2.2 Выкарыстанне дыдактычнай гульні на занятках розных тыпаў

ГЛАВА 3. АПРАБАВАННЕ ЭФЕКТЫЎНАСЦІ ВЫКАРЫСТАННЯ ДЫДАКТЫЧНЫХ ГУЛЬНЯЎ ЯК СРОДКУ РАЗВІЦЦЯ МАЎЛЕННЯ ДЗЯЦЕЙ СТАРЭЙШАГА ДАШКОЛЬНАГА ЎЗРОСТУ

Заключэнне

Бібліяграфічны спіс

Дадатак

УВОДЗІНЫ

Родная мова адыгрывае ўнікальную ролю ў станаўленні асобы чалавека. Мова і маўленне традыцыйна разглядаліся ў псіхалогіі, філасофіі і педагогіцы як вузел, у якім сходзяцца розныя лініі псіхічнага развіцця: мысленне, уяўленне, памяць, эмоцыі. Маўленне, як адзін з самых важных сродкаў чалавечага пазнання, служыць асноўным каналам спасціжэння чалавекам каштоўнасцяў духоўнай культуры, а таксама неабходнай умовай выхавання і навучання.

Дашкольны ўзрост -- гэта перыяд актыўнага засваення гутарковага маўлення, станаўлення і развіцця ўсіх бакоў мовы: фанетычнага, лексічнага, граматычнага. Паўнавартаснае валоданне роднаю моваю ў дашкольным дзяцінстве з'яўляецца неабходнаю ўмоваю рашэння задач разумовага, эстэтычнага і маральнага выхавання дзяцей у максімальна сензетыўны перыяд развіцця. Развіццё і фарміраванне маўлення ў дашкольным дзяцінстве закладвае асновы паспяховага навучання ў школе.

Развіццё маўлення дзіцяці адбываецца ў цеснай узаемасувязі з засваеннем фанетычнага боку, слоўнікавага складу і граматычнага ладу мовы. Гэта праблема цесна звязана з педагагічгым працэсам, у ходзе якога ажыццяўляецца фармаванне ў дзіцяці маўленчых уменняў і навыкаў, і на гэтай аснове адбываецца развіццё яго маўлення: разуменне сэнсу слова і абагачэнне слоўніка, засваенне сістэмы моўных паняццяў і заканамернасцяў ў галіне марфалогіі, словаўтварэння, сінтаксісу, авалодванне гукавой культурай маўлення, фармаванне звязнага маўлення.

Выкарыстанне дыдактычных гульняў пры навучанні маўленню ў дашкольным узросце з'яўляецца актуальным у сувязі з тым, што гульня выступае простым і зразумелым для дзіцяці сродкам спасціжэння рэчаіснасці, натуральным і даступным шляхам авалодвання тымі ці іншымі ведамі, уменнямі, навыкамі. Аднак неабходнасць у рацыянальнай пабудове, арганізацыі і выкарыстанні яе ў працэсе навучання і выхавання патрабуе дакладнага і падрабязнага вывучэння. Даследванні, праведзеныя псіхолагамі, педагогамі, лінгвістамі, стварылі перадумовы для комплекснага падыходу да вырашэння задачаў маўленчага развіцця дашкольнікаў. Метадалагічнай асновай даследвання з'яўляецца тэорыя маўленчай дзейнасці, якая сфармуляваная ў працах Л.С.Выгоцкага, С.Л.Рубінштэйна, Д.Б.Эльконіна, А.А.Лявонцьева, Ф.А.Сохіна, А.М.Шахнаровіча і іншых даследвальнікаў. Парблема заключаецца ў тым, што ўзровень развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў не заўсёды адпавядае норме маўленчага развіцця. Не ў поўным аб'ёме выкарыстоўваюцца эфектыўныя сродкі развіцця маўлення ва ўмовах дашкольнай адукацыйнай установы, у прыватнасці, дыдактычныя гульні [9, с.45].

Выбраная намі тэма “Дыдактычая гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту” з'яўляецца актуальнай для выхавальніка дашкольнай установы, таму што развіццё маўлення дзіцяці, авалоданне багаццямі роднай мовы, літаратуры, мастацтва -- асноўныя элементы фарміравання асобы, нацыянальнай самасвядомасці дашкольніка, далучэнне яго да вытокаў нацыянальнай культуры.Таму асаблівую увагу ў рабоце з дзецьмі старэйшага дашкольнага ўзросту неабходна надаваць развіццю іх беларускага маўлення, уменню выражаць свае думкі, пачуцці, эмоцыі на мове свайго народа.

На нашу думку, вельмі істотным аспектам як гульнявой, так і любой іншай дзейнасці дзіцяці з'яўляецца фарміраванне маўлення. Яно адбываецца ў кантакце з людзьмі, у працэсе зносін праяўляецца пазнавальная і прадметная дзейнасць. Авалоданне маўленнем перабудоўвае ўсю псіхіку дзіцяці, дазваляе яму ўспрымаць усе факты больш асэнсавана. Вядомы рускі педагог К. Д. Ушынскі сцвярджаў, што роднае слова -- гэта аснова любога разумовага развіцця і скарбніца ўсіх ведаў. Таму вельмі важна клапаціцца пра максімальнае развіццё маўлення дзяцей, развіваць у комплексе ўсе аспекты вуснай мовы: слоўнік, граматычны лад, гукавымаўленне. Слоўнікавы запас -- гэта ўсе словы, якімі валодае дашкольнік, як актыўна, так і пасіўна. Граматычны лад вызначае правілы спалучэння словў у словазлучэнні і сказы. Любое слова, фраза знаходзяць свае выражэнне толькі з дапамогай тых ці іншых гукаў. Слоўнік і граматычны лад удасканальваюцца пастаянна не толькі ў дашкольным, але і ў працэсе навучання ў школе. Правільнае вымаўленне гукаў фарміруецца ў дзіцяці ў 3-5 гадоў. Па гэтай прычыне фарміраванне правільнага вымаўлення ўсіх гукаў роднай мовы павінна быць закончана ў дашкольным узросце. Пры гэтым важна помніць, што гук з'яўляецца сэнсавай адзінкай толькі ў слове, па гэтай прычыне уся праца па выхаванні парвільнага маўлення неразрыўна звязана з работай па развіцці маўлення[14, с.56-57].

Такім чынам, важнасць сувязі развіцця маўлення старэйшага дашкольніка і гульнявой дзейнасці з'яўляецца актуальнай і істотнай праблемай.

Мэта дыпломнай работы -- даследаваць своеасаблівасці выкарыстання дыдактычных гульняў як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту і апрабаваць найбольш эфектыўныя з іх.

Для дасягнення пастаўленай мэты нам неабходна было вырашыць наступныя задачы:

1) тэарэтычныя асновы выкарыстання дыдактычных гульняў, як сродку развіцця маўлення старэйшых дашкольнікаў;

2) метадычныя прыёмы ўвядзення дыдактычнай гульні ў выхаваўчы працэс як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага узросту;

3) правесці апрабаванне эфектыўнасці выкарыстання дыдактычнай гульні як сродку развіцця маўлення дзяцей старэйшых даўкольнікаў.

Аб'ект даследавання -- працэс развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Прадмет даследавання -гульня як сродак развіцця маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1) Арганізацыя заняткаў з выкарыстаннем дыдактычных гульняў забяспечваецца: паглыбленнем прафесійнай дзейнасці выхавальнікаў; абагачэннем прадметна развівальнага асяроддзя матэрыяламі, якія стымулююць дзяцей да развіцця маўлення і павышэння іх творчых здольнасцей.

2) Сістэматычнае і мэтанакіраванае выкарыстанне спецыяльна падабраных метадычных прыёмаў ужывання дыдактычных гульняў уплываюць на ўзровень развіцця маўлення дзяцей, развіваюць творчую асобу дзіцяці, прывіваюць любоў да роднай мовы.

Метады даследавання: вывучэнне і аналіз навуковай і метадычнай літаратуры па тэме дыпломнай работы; анкетаванне; гутарка; назіранне; апрацоўка вынікаў апрабацыйнай работы.

Навуковая навізна і практычная значнасць атрыманых вынікаў.

Навуковая навізна даследавання заключаецца ў раскрыцці сутнасці, зместу і структуры развіцця маўлення малодшых дашкольнікаў пры дапамозе дыдактычнай гульні. У даследаванні распрацавана сістэма работы выхавальніка па развіцці маўлення: 1) дыдактычныя гульні, накіраваныя на развіццё маўлення дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту; 2) метадычныя прыёмы ўвядзення дыдактычных гульняў.

Разгледжаныя і апрабаваныя метадычныя прыёмы работы па развіцці маўлення старшых дашкольнікаў могуць быць выкарыстаны выхавальнікамі пры арганізацыі заняткаў па развіцці маўлення, а таксама студэнтамі і выкладчыкамі на занятках па курсе “Тэорыя і практыка развіцця маўлення дашкольнікаў”.

Апрабацыя работы. Матэрыялы даследавання былі неаднаразова дакладзены на паседжаннях педагагічнага савета Дзіцячай дашкольнай установы № 89 г.Гродна, на метадычных семінарах выхавальнiкаў дзіцячых устаноў,а таксама абмяркоўваліся на семінарах навуковага кіраўніка пры кафедры лінгвістычных дысцыплін і методык іх выкладання.

Структура і аб'ём дыпломнай работы.

Кампазіцыйна дыпломная работа складаецца з уводзін, трох глаў, заключэння. Акрамя гэтага прадстаўлены бібляграфічны спіс ( ___ пазіцый) і дадатак ( ___ с.).

Ва ўводзінах вызначаны мэта, аб'ект, прадмет і задачы даследавання, даецца абгрунтаванне выбранай тэмы, фармулююцца палажэнні, якія выносяцца на абарону.

У першай главе разглядаюцца псіхолага-педагагічныя асаблівасці развіцця дзяцей дашкольнага ўзросту, дыдактычная гульня, як сродак развіцця маўлення, вызначаецца класіфікацыя дыдактычных гульняў, выкарыстанне дыдактычнай гульні як сродка развіцця маўлення ў дзяцей старэйшага дашкольнага ўзросту.

У другой главе пададзена прадстаўленасць у праграме “Пралеска” раздзелаў, прысвечаных развіццю бе...