Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт

Скачать

Надзвычай удзячны матэрыял у плане вывучэння нацыянальнай лiтаратуры ў кантэксце сусветнай – спадчына К. Чорнага. Гэта постаць знакавая для беларускага прыгожага пісьменства. Яго творчасць мела надзвычайны ўплыў на развіццё нацыянальнай мастацкай свядомасці, вербальнай культуры беларускага народа ўвогуле як “самавыяўлення духоўнай субстанцыі быцця” (Гегель). Спадчына К. Чорнага выключная па сваёй філасофскай глыбіні. Пісьменнік не толькі вызначыў новы ўзровень мастацкага мыслення, шмат у чым непераўзыдзены нават да нашага часу, яго творчасць аказала значнае ўздзеянне на фармаванне светапоглядных асноў духоўнага жыцця беларускага народа ўвогуле.Бадай, няма другога такога беларускага пісьменніка, які б здолеў так выразна выявіць нацыянальную ментальнасць і адначасова ўвабраць сусветныя мастацкія і культурныя каштоўнасці, адгукнуцца на іх і нават у нечым прадбачыць, апярэдзіць развіццё творчай думкі. Вывучэнне названай праблемы дазволiць, як бачым, паказаць не толькi тое, якiм чынам адбывалася засваенне сусветнага мастацкага вопыту нашым прыгожым пiсьменствам, але i тое, што давала цi магла даць наша лiтаратура сусветнай, развiвайся яна ў нармальных умовах.Выключная роля ў асэнсаваннi праблемы: К. Чорны i сусветны мастацкi вопыт належыць А. Адамовiчу (манаграфія “Маштабнасць прозы: Урокі творчасці Кузьмы Чорнага”). У рабоце “Здалёк і зблізку” даследчык пісаў: “...нiхто з сённяшнiх празаiкаў не “замахваецца” на тое, на што рашыўся Чорны: “пераварыць”, “пераплавiць” самых вялiкiх (пiсьменнiкаў – А. М.)” [1, с. 53]. Сам вучоны блiскуча разгледзеў пераемнасць памiж творчасцю Ф. Дастаеўскага i К. Чорнага, Л.Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопытЗМЕСТ1. Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт1.1 Гісторыя праблемы1.2 Маштабнасць мастацкай задумы пісьменніка1.3 К.Чорны і літаратура “плыні свядомасці”1.4 К. Чорны і К. Гамсун1.5 К. Чорны і руская літаратураСПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ1. Творчасць Кузьмы Чорнага і сусветны мастацкі вопыт1.1 Гісторыя праблемыНадзвычай удзячны матэрыял у плане вывучэння нацыянальнай лiтаратуры ў кантэксце сусветнай – спадчына К. Чорнага. Гэта постаць знакавая для беларускага прыгожага пісьменства. Яго творчасць мела надзвычайны ўплыў на развіццё нацыянальнай мастацкай свядомасці, вербальнай культуры беларускага народа ўвогуле як “самавыяўлення духоўнай субстанцыі быцця” (Гегель). Спадчына К. Чорнага выключная па сваёй філасофскай глыбіні. Пісьменнік не толькі вызначыў новы ўзровень мастацкага мыслення, шмат у чым непераўзыдзены нават да нашага часу, яго творчасць аказала значнае ўздзеянне на фармаванне светапоглядных асноў духоўнага жыцця беларускага народа ўвогуле.Бадай, няма другога такога беларускага пісьменніка, які б здолеў так выразна выявіць нацыянальную ментальнасць і адначасова ўвабраць сусветныя мастацкія і культурныя каштоўнасці, адгукнуцца на іх і нават у нечым прадбачыць, апярэдзіць развіццё творчай думкі. Вывучэнне названай праблемы дазволiць, як бачым, паказаць не толькi тое, якiм чынам адбывалася засваенне сусветнага мастацкага вопыту нашым прыгожым пiсьменствам, але i тое, што давала цi магла даць наша лiтаратура сусветнай, развiвайся яна ў нармальных умовах.Выключная роля ў асэнсаваннi праблемы: К. Чорны i сусветны мастацкi вопыт належыць А. Адамовiчу (манаграфія “Маштабнасць прозы: Урокі творчасці Кузьмы Чорнага”). У рабоце “Здалёк і зблізку” даследчык пісаў: “...нiхто з сённяшнiх празаiкаў не “замахваецца” на тое, на што рашыўся Чорны: “пераварыць”, “пераплавiць” самых вялiкiх (пiсьменнiкаў – А. М.)” [1, с. 53]. Сам вучоны блiскуча разгледзеў пераемнасць памiж творчасцю Ф. Дастаеўскага i К. Чорнага, Л. Талстога i К. Чорнага. У далейшым распрацоўкай гэтай праблемы плённа займаўся М. Тычына. У раздзеле “Кузьма Чорны” з "Нарысаў па гісторыі беларускарускіх літаратурных узаемасувязей" (Мн., 1994) вучоны асэнсоўвае творы Чорнага 20х гг. у суадносінах з развіццём рускай мастацкай думкі, выяўляе блізкасць і адметнасць светапоглядных пазіцый беларускага празаіка і Л. Талстога, Ф. Дастаеўскага, Л. Ляонава, Ус. Іванова, К. Шолахава, А. Платонава [2]. Разважаючы над праблемай “К. Чорны i сусветная лiтаратура”, нашы даследчыкi часцей называюць iмёны Ф. Дастаеўскага, Л. Талстога, Э. Заля, А. Бальзака, К. Гамсуна.I. Чыгрын, Дз. Бугаёў, М. Стральцоў, Г. Тварановiч, М. Тычына пашырылi кантэкст даследавання, паставiўшы К. Чорнага поруч з М. Прустам, Дж. Джойсам, У. Фолкнерам, Ф. Кафкам, Э. Хэмiнгуэем, Т. Манам, I. Андрычам, А. Камю. М. Тычына, ацэньваючы творы К. Чорнага ваенных гадоў, адзначае: “Гэта быў унiкальны ў нашай культуры выпадак, калi пiсьменнiк iшоў паралельна, а то i апярэджваў у мастацкiм асэнсаваннi 20 ст. сваiх замежных калег, пра многiх з якiх ён нiчога не чуў i не ведаў (А. Камю, Т. Ман, I. Андрыч). Асобныя старонкi чорнаўскай прозы, вобразы, малюнкi, думкi ўспрымаюцца як мастацкае адкрыццё, як “успамiн пра будучыню” [3, с. 22].Наватарскi характар творчасцi К. Чорнага падкрэслiвае Л. Корань: “Каб быць сучаснiкам 20 стагоддзя, трэба было быць iнтэлектуалам. I Чорны быў iм. Быў iнтэлектуалам у сваёй мастацкай мове, у выяўленчых формах, часта яшчэ грувасткiх, каструбаватых звонку” [4, с. 78]. Даследчыца выказвае цiкавае меркаванне, што “iдэйная блiзкасць К. Чорнага з класiкаю iншых культур больш пэўная, чым з традыцыямi ўласна нацыянальнымi, i гэта не ў апошнюю чаргу тлумачыцца якраз дыскрэтнасцю ў развiццi культуры беларускай” [4, с. 78].Глыбокія разважанні адносна пераемнасці і адрозненняў у пазіцыях Ф. Дастаеўскага і К. Чорнага зроблены ў артыкуле М. Стральцова “Шырокасць”. М. Стральцоў адзначыў “прарочыя моманты” творчасцi К. Чорнага “для ўсёй нашай прозы”. Менавiта М. Стральцоў першым загаварыў пра магчымасць супастаўлення творчасцi Чорнага з творчасцю класiка сусветнай лiтаратуры У. Фолкнера: “Але не трэба баяцца падобных супастаўленняў. Духоўны свет iнтэграваны не менш, калi не больш, чым свет сацыяльны, i ў ягоным глыбiнным “космасе” сапраўды “зорка зорцы голас падае” [5, с. 462].I. П. Чыгрын у манаграфii "Крокі: Проза “Узвышша” (Мн., 1989) адзначаў, што творчы пошук К. Чорнага “адбываўся ў рэчышчы агульнасусветнага мастацкага працэсу” [6, с. 75]. У гэтым кантэксце вучоны называе iмёны Э. Хэмiнгуэя, Ф. Кафкi, М. Пруста, Дж. Джойса.Цікава аналізуе раннія раманы Чорнага Дз. Бугаёў у артыкуле “Дасягнутае і страчанае”. Даследчык, разважаючы пра блiзкасць паэтыкi рамана “Сястра” да паэтыкi раманаў У. Фолкнера i Дж. Джойса, падкрэслiвае: “…пэўнае падабенства чорнаўскай паэтыкi ў рамане “Сястра” з манерай пiсьма Фолкнера i нават Джойса толькi тыпалагiчнае, не звязанае з непасрэднымi ўплывамi. А гэта азначае, што беларускi пiсьменнiк яшчэ ў пару сваёй маладосцi самастойна намацваў тыя шляхi, на якiх здабылi сусветную славу...

Размер: 31.8 КБ
Тип: реферат
Категория: Литература
Скачать

Другие файлы:

Беларускі авангард i эсэізм як вызначальныя плынi ў беларускай літаратуры XX стагоддзя
Беларускі авангард 20-х гг. і авангардныя плыні ў еўрапейскім мастацтве пачатку XX ст. "Рэвалюцыйны" авангард у беларускай паэзіі 20-х гг. "Узвышша" і...

Пісьменнік Кузьма Чорны
Дзяцінства і юнацтва К. Чорны. Перыяд навучання, дзейнасць у гады Вялікай Айчыннай вайны. Дэбют Мікалая Раманоўскага ў якасці пісьменніка, яго творы в...

Па старонках твора Кузьмы Чорнага.

Вобраз страшнага злодзея ў рамане Кузьмы Чорнага Пошукі Будучыні.

Ці быў Міхал Тварыцкі ворагам народа па рамане Кузьмы Чорнага Трэцяе пакаленне.