Канфесіянальная сітуацыя на Беларусі ў ХІХ стагоддзі

Скачать

Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. Пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі. Праваслаўная царква. Каталіцкі касцёл. Іслам, татарскія пасяленцы на беларусі. Рэлігійна-містычны рух у іудаізме - хасідызм. Пратэстантызм. Стараверы.Гісторыя БеларусіКанфесіянальная сітуацыя на Беларусі ўХІХ стагоддзіВыканаў:вучань 8 “Б” класасярэдняй школы №11Кажакоў Сяргей2005Ідэалагчныя догмы, што панавалі ў савецкім грамадстве ў адносінах да рэлігіі, абумовілі спрошчаны падыход да асвятлення канфесіянальнай гісторыі, яе ролі ў развіцці гістарычнага працэсу на Беларусі. Усё здавалася вельмі простым, паколькі рэлігія — гэта "опіум для народа", царква магла адыгрываць толькі адмоўную ролю ў яго гісторыі. I толькі зараз мы пачынаем разумець, што і праваслаўная царква, і каталіцкі касцёл мелі вельмі вялікае значэнне ў гісторыі беларускага народа І што без вывучэння розных канфесій немагчыма намаляваць аб'ектыўную пстарычную карціну.Канфесіянальная гісторыя Беларусі складаная і шматгранная. 3 X ст. на этнічна-беларускіх землях пачало распаўсюджвацца грэка-праваслаўнае хрысціянства, якое заставалася традыцыйнай рэліпяй асноўнай масы беларускага насельніцтва на працягу некалькіх стагоддзяў Праваслаўная царква ў пэўнай ступені была інтэгрыравана ў грамадска-палітычную структуру Вялікага княства Літоўскага, карысталася там прывілеямі І аказвала духоўны, сацыяльна-эканамічны і палітычны ўплыў на насельшцтва.Час пранікнення каталіцтва на тэрыторыю Беларусі звычайна датуюць 1385 г. (Крэўская унія, абавязацельствы Ягайлы прыняць каталіцтва з усім народам княства Літоўскага). Як сцвярджаюць гісторыкі, гэтым падзеям папярэджваў этап з сярэдзіны XIII ст., калі разнастайныя сілы (Лівонскі ордэн, Рыжскае архіепіскапства, Польскае каралеўства) імкнуліся, праўда беспаспяхова, насадзіць каталіцтва ў Вялікім княстве Літоўскім. Адносіны паміж гэтымі дзвюма хрысціянскімі канфесіямі залежалі ад палітычных варункаў у той ці іншы час, адлюстроўвалі супрацьстаянне Усходу і Захаду, іх планы і прэтэнзіі на беларускіх земляхПераход тэрыторыі Беларусі ў выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772, 1793, 1795 гг.), дзе пануючым веравызнаннем было каталіцтва, да Расіі, у якой вяршэнствавала праваслаўе, абвастрыў міжканфесіянальныя адносіны, што прывяло да ліквідацыі уніяцкай царквы ў 1839 г. Канфесіянальная гісторыя Беларусі XIX ст. адлюстроўвала ўсе тыя супярэчнасці і праблемы, якія былі характэрныя для развіцця грамадства ў цэлым. Гэта быў час, калі адны канфесп паступова страчвалі сваю магутнасць і ўплывовасць на жыхароў беларускіх губерняў, другія, наадварот, набіралі моц, трэція зыходзілі ў нябыт. Акрамя праваслаўнай, каталіцкай і уніяцкай канфесій на развіццё гістарычнага працэсу пэўны ўплыў аказвалі і тыя, што існавалі ў гэты час на Беларусі: стараверства, пратэстанцтва (евангеліка-рэфармацкая і евангеліка-лютэранская канфесіі), іслам, іудаізм.Рэлігійная стракатасць насельніцтва Беларусі, варожыя адносіны паміж духавенствам розных канфесій давалі магчымасць уладам выка-рыстоўваць сітуацыю ў сваіх мэтах Барацьба паміж канфесіямі (галоўным чынам паміж каталіцкай і праваслаўнай), якая то затухала, то зноў абвастралася, ішла на працягу XIX — пачатку XX ст. I толькі падзеі 1905 — 1907 гт. крыху аслабілі яе. Што датычыць болын малалікіх •канфесій, дык яны ў большасці сваёй Імкнуліся быць убаку ад гэтай барацьбы, хаця цалкам адысці ад падзей не заўсёды ўдавалася.Праваслаўная царкваДзейнасць Праваслаўнай царквы ў Беларусі у ХІХ-ХХ ст. ішла ў агульным рэчышчы ўсёй рускай Праваслаўнай царквы. У першай палове XIX ст. яна была накіравана на перавод уніятаў у праваслаўе, што і адбылося ўрэшце рэшт ў 1839 годзе на царкоўным саборы ў Полацку. Гэты сабор і прыняў рашэнне аб аб'яднанні Уніяцкай царквы з Праваслаўнай. Але прайшло яшчэ два дзесяткі гадоў, перш чым большая частка уніятаў была канчаткова далучана не толькі да Праваслаўнай царквы, але і да яе абрадаў.Праваслаўная царква на Беларусі актыўна выступала супраць паўстанцаў 1863 г. і цалкам падтрымлівала палітыку віленскага генарал-губернатара М.М.Мураўева. Пасля падаўлення паўстання Праваслаўная царква была адным з праваднікоў палітыкі русіфікацыі Беларусі. Тысячы святароў былі накіраваны сюды з расійскіх губерняў, каб, побач з настаўнікамі з Расіі, тлумачыць жыхарам, што яны "рускія людзі, а католікі - гэта "палякі". Паўсюды будаваліся цэрквы ў нязвыклым для Беларусі псеўдавізантыйскім стылі.Палітыка царызму па русіфікацыі краю, прывілеяванае становішча Праваслаўнай царквы, ліквідацыя царкоўнай уніі змянілі да канца XIX ст. канфесіянальнае аблічча беларусаў. Паводле ўсерасійскага перапісу 1897 г., ужо 80 працэнтаў беларусаў было праваслаўнымі, а католікі налічвалі толькі 18 працэнтаў.Да 1917 г. Праваслаўная царква, у тым ліку і ў Беларусі, заставалася часткай бюракратычнага апарату імперыі, поўнасцю падпарадка-ванай царскаму самадзяржаўю. На працягу XIX - пачатку XX ст. яна моцна ўплывала на менталітэт беларусаў.Каталіцкі касцёлПасля першага падзелу Рэчы Паспалітай на тэрыторыі Усходняй Беларусі ў 1773 г. было ўпершьшю ўтворана Беларускае каталіцкае біскупства з цэнтрам у Магілёве.

Размер: 24,7 K
Тип: реферат
Категория: РЕЛИГИЯ
Скачать

Другие файлы:

Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе
Кніга “Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі ў 2013 годзе” ўключае аналіз важнейшых падзеяў, якія ўплывалі на стан правоў чалавека ў краіне цягам мін...

Беларусь - Польшча ў ХХ стагоддзі. Невядомая рэпатрыяцыя 1955-1959 гг.
У манаграфіі актуалізуецца адна са складаных і маладаследаваных старонак гісторыі Беларусі другой паловы 50-х гг. XX ст. - рэпатрыяцыя польскага насел...

Асвятленне канфесійнай гісторыі Беларусi
Канфесіянальная гісторыя Беларусі - складаная і шматгранная. Канфессiйная сiтуацыя на Беларусi у другой палове XIX - пачатку XX ст. Канфесiйнае закана...

Гісторыя філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі. Т. 2. Протарэнесанс і Адраджэнне
У томе разглядаюцца перадумовы і станаўленне філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі ў канцы XV – сярэдзіне XVI ст. Аналізуецца сацыякультур...

Культура Беларусі у другой палове XVI ст.
Перыяды у гісторыі культуры Беларусі сярэдзіны XVI-XVIII ст. Асвета і кнігадрукаванне Беларусі у XVI ст. Адметная роль беларускі друкар магіляўчанін С...