Людзі на балоце

Скачать

Людзі на балоцеКароткі змест:Частка першаяРаздзел першы    Вёска Курані стаяла сярод балот, як на востраве, большую частку года адрэзаная ад усяго свету. У гэту чэрвеньскую раніцу куранёўцы збіраліся на сенакос. На ганак выйшаў «хлопец з хмурнымі заспанымі вачыма, з калматай не то русявай, не то цёмнай чупрынай, з упартымі, невясёлымі губамі». Васіль не задаволены, што маці, шкадуючы яго, не пабудзіла раней. За снеданнем просіцца на балота меншы брат Васіля Валодзька, але яго пакідаюць дома ў дапамогу дзеду.   Па дарозе Васіль нагнаў фурманку Чарнушкаў. Убачыўшы на возе сваю равесніцу, задзіру Ганну, якая «у апошні час Васілю проста жыць не давала, пры кожнай сустрэчы, калі б ні трапіўся ёй — смяялася ці нават здзеквалася з яго», хлопец вырашыў абагнаць суседа. Але парвалася супонь і Дзятлікі прыехалі на сенажаць пазней за Чарнушкаў.   Гэта першы самастойны сенакос у жыцці Васіля, ён хоча выглядаць сапраўдным гаспадаром. «Усё мацней угравала. Пот мачыў цвёрдыя, двух колераў валасы, поўз на лоб, абпалены сонцам, засцілаў вочы, цёк на кволыя, яшчэ амаль дзіцячыя грудзі, прыклейваў да спіны ўшчэнт змакрэлую сарочку. Каса станавілася ўсё цяжэйшая. Рукі наліваліся ўтомаю, балелі ў локцях і плячах, слабелі, нагам было млосна». Але Васіль трываў. Гэтаму яго вучыла маці, вучыў не багаты і не малы горкі вопыт.   Вечарам стары Чарнушка і Васілёва маці вяртаюцца ў вёску. Васіль застаўся з Ганнай і яе меншым братам Хведзькам. Хлопец вырашыў трымацца свайго воза, але за ім прыбег Хведзька. «Нічога асаблівага не было ў гэты вечар, але памяць пра яго грэла і трывожыла іх потым многія гады». Там, на лузе, Ганна папрасіла хлопца не крыўдзіцца на яе: «Як што за язык цягне мяне — каб цябе зачапіць... Я не ад зла на цябе... А што вочы такія ў цябе — дык мне ето, папраўдзе, да спадобы! Такіх ні ў кога няма болей! I сам ты — харошы, толькі што маўклівы, унурысты. Усё адно як грэбуеш дзеўкамі ці баішся!» Раздзелы другі, трэці    Усё лета перад хатай Чарнушкаў ціха грэлася на сонцы маладзенькая рабіна. Нікому яна не кідалася ў вочы, пакуль не заружавела ў жнівеньскім росквіце гарачым полымем агністых гронак. Як тая рабіна, цвіла ў гэтае лета Ганна.   Хлопцы гарнуліся да яе і пабойваліся, асабліва яе вострага язычка.   Гарачы жнівеньскі час быў не для кахання, але Васіль, ледзь толькі пачне гусцець поцемак, бег да жардзянага плота каля Чарнушкавага агарода. Там чакала Ганна. Нібы праз туман, даходзіла да хлопца, як жылі гэтымі днямі Курані.   У адну з восеньскіх начэй да Васіля з Ганнай падыйшлі трое з абрэзамі і прымусілі хлопца паказаць хату вясковага актывіста Ахрэма Грыбка. Грыбку нічога не зрабілі, толькі папалохалі, каб сядзеў ціха, бо перадзел зямлі атаман Маслак адмяняе. Назаўтра Васіля арыштавалі. Міліцыянеру Шабету ўнурысты, унутрана насцярожаны Дзятлік падаўся падазроным чалавекам. Раздзел чацвёрты    Ганніну душу поўняць самыя розныя пачуцці да Васіля: і шкадаванне, любасць да яго, і непрыязнь (спалохаўся, павёў бандытаў), і крыўда (нават не глянуў, ні слова не сказаў, калі ішоў куранёўскай вуліцай у Алешнікі), і адчуванне віны. Ганна вечарам пайшла да Хадоські, спадзеючыся пачуць, што Васіля адпусцілі. Сяброўкі дома не было, яна, ідучы назад, натрапіла на гурт моладзі. Хадоська паклікала пасядзець з імі. Прыйшоў Яўхім, сын першага куранёўскага багацея Глушака. Ён наўмысля зачапіў дзяўчыну, тая ў даўгу не засталася, высмеяўшы яго чуб, «святую мужчынскую красу». Калі Ганна паднялася ісці дамоў, Яўхім пайшоў за ёй, быў нечакана лагодны, прасіў не злаваць на яго. Назаўтра Ганна з Хадоськай ідуць працаваць да Глушакоў, адрабляць за пазычанае вясной. Душа Хадоські трымціць ад радасці, усё, што робіцца ў Глушакоў, выклікае ў яе зачараванне і страх. «Усё адно як не Корч стары, а цар перад ёй!» — мімаволі ўсміхнулася Ганна. Яна ведае, што сяброўка сохне па Яўхіму. Ганне тут быццам не хапае паветра, такая гнятлівая атмасфера. Глушакі малоцяць. У іх — свая малатарня. Пры машыне — стары з Яўхімам, Ганна зверху падае снапы. «Пахадзіла, пабегала так — дыхаць пачала часта, засаплася, рукі, ногі, спіна наліліся цяжарам устомы... Але яна як бы і не заўважала ўтомы: не ў навіну гэта... Калі стары махнуў ёй, што падаваць ужо не трэба, Ганна ледзь магла стаяць на нагах».   За дзень змалацілі ўсё. «На другі дзень да самага вечара круцілі веялку, ссыпалі чыстае збожжа ў мяхі... Стары Корч рабіў усё разам з іншымі, і сам хвіліны не пастаяў, і другім стаяць не даў».   Усе два дні Яўхім не спускаў вачэй з Ганны, што ўрэшце заўважыў бацька, адвёў сына «за рог гумна і стукнуў па галаве лапаткай», потым адаслаў яго падалей ад дзяўчат. Вечарам Яўхім з'явіўся зноў. Застаўшыся ўдваіх з Ганнай, палез да яе цалавацца, дзяўчына ледзь вырвалася. Закаханая ў яго Хадоська была ласкавай і падатлівай. Паабяцаўшы жаніцца, Яўхім дамогся ад яе чаго хацеў. Раздзел пяты    Васіля з Алешнікаў на фурманцы завезлі ў Юравічы, у турму. Самае цяжкае для хлопца ў турме было «проста сядзенне, сядзенне без звычайных клопатаў, без працы». Аднойчы ён нават не вытрымаў, папрасіўся на працу. Вартавы адрэзаў: не загадана.   Прыйшла маці, расказала пра вясковыя навіны. Усхвалявала з іх Васіля адна — тое, што за Ганнай пачаў улягаць Яўхім. Праўда, маці супакоіла, што дзяўчына не надта горнецца да маладога Карча.   На другі дзень Васіля ўпершыню выклікалі працаваць. «Забыўшыся на становішча сваё, ён пілаваў з тою заўзятасцю і ахвотай, з якімі робіць чалавек, што ўзяўся за жаданы занятак. У гэты час на яго радасна было глядзець, ён нібы пахарашэў: стаяў жвавейшы, паружавеў і падабрэў». Нечакана Васілю дапамагае аднавясковец Косцік Хвост, які жыў і працаваў у мястэчку. Ён паручыўся за Васіля перад Апейкам. Старшыня валвыканкома Апейка сустрэўся з хлопцам, пагаварыў з ім, пагаварыў з начальнікам міліцыі Харчавым. Васіля адпусцілі дамоў.   Ён быў ужо блізка каля хаты, калі раптам пачуў Ганнін голас. Яна ішла з Яўхімам. «Яны ішлі асобна, не вельмі блізка адно ад аднаго... Ішлі проста як знаёмыя. I ўсё ж і гэта апаліла Васіля гарачай рэўнасцю, пякучай крыўдай...»   Пачыналася зіма. Частка другаяРаздзел першы    На наступны дзень першым Васіля ўбачыў сусед Міканор, які ў яго адсутнасць вярнуўся з арміі. Васіль на яго пакрыўдзіўся за «арыштанта», сказанага жартам. Маці доўга давялося ўгаворваць сына, каб зайшоў да Міканора пагаманіць, бо той запрашаў, маці падтрымаў дзед Дзяніс.   У Міканора сабралася шмат аднавяскоўцаў. Прыйшлі Хоня і вясковы гармоніст Алёша Губаты запрашаць на вячоркі, з'явіўся Грыбок, з якім больш за ўсё не хацеў сустракацца Васіль, Ганнін бацька. Гаворка заходзіць пра асушэнне балота, пра добрыя землі. Ніхто не верыць, што куранёўцы нешта змогуць зрабіць. Асцярожна гавораць пра бандытаў, але Васіля не чапаюць.   У Ігнатавай хаце збіраецца сход. Выступае настаўнік з Алешнікаў: з Куранёў ходзяць у школу толькі двое з тых, хто павінен вучыцца. Пад грозным позіркам старшыні сельсавета Дубадзела ўсе паднялі рукі за тое, каб куранёўскія дзеці ішлі ў школу. З'явілася Ганна, і Васіль не мог уважліва слухаць нават тое, што цікавіла яго на сходзе, — пытанне пра падатак. Ганна нават не глянула ў той бок, дзе сядзеў Васіль, праціснулася да Хадоські і села з ёй на ложак.  З Юравіч на сход прыехаў Апейка, ён спазніўся і нейкі час ціха і непрыкметна стаяў сярод людзей. Старшыня валвыканкома выступіў з прапановай пабудаваць грэблю. Першая рэакцыя куранёўцаў — нязгода:   «— Тут і без таго: куды ні кінь — клін!.. Етаго шчэ толькі і не хапало!..   — I без таго, як уюн круцішся!   — Не мела, грэц яго, баба клопату!   — Столькі сілы ўняць! Перарвацца! Коней замучыць.   — ...Жылі, тым часам, і так! I нічога.   ...Не першы раз бачыў Апейка — на добрую, карысную для сябе справу, людзі не хацелі даваць згоды». Ён пачакаў, хай нагаворацца. Спакойна павёў размову далей: «Анігадкі жылі бацькі і дзяды, як паны жылі! Душыліся дымам, пухлі з голаду, мерлі без помачы. Калі ж вельмі прыпякала, прабіваліся і цераз гэту душагубку. Ламалі калёсы, коней тапілі, самі, мусіць, тапіліся?!» Людзі пачалі думаць па-іншаму. Горача агітаваў за грэблю Міканор, нават загаварыў пра асушку балота. Праўда, хутка зразумеў, што гэта пакуль лішняе і прапанаваў утварыць на першым часе меліярацыйнае таварыства. Ніхто яго не падтрымаў.   Сход прыняў рашэнне — вясной, адсеяўшыся, рабіць грэблю. Па прапанове Апейкі старшым выбралі Міканора.   Васіль дачакаўся, пакуль Ганна выйшла ад Хадоські, павітаўся, але дзяўчына адказала няласкава, моўчкі пайшоў побач. Хутка іх дагнаў Яўхім, прыстроіўся з другога боку. Васіль адчуў сябе лішнім.   Калі вазілі галлё к грэблі, да Васілёвага воза падышоў стары Чарнушка, спытаў, чаму ён перастаў да іх заходзіць. Сказаў, каб хлопец не думаў чаго пра Ганну...

Тип: изложение
Категория: Остальные рефераты
Скачать

Другие файлы:

Васіль Дзятлік галоўны герой рамана І.Мележа Людзі на балоце

Людзі-нечысці: вупыр, ваўкалак, дзікія людзі
Людзі, што мелі пры жыцці сувязь з нячыстай сілай: вупыр, ваўкалак, дзікія людзі. Ваўкалак - пярэварацень, чалавек, ператвораны кім-небудзь ці па сваі...

Эвалюцыя духоунага свету Ганны Чарнушкi у рамане Iвана Мележа Людзi на балоце.

Сацыяльна-псiхалагiчны партрэт Васiля Дзятла у рамане Iвана Мележа Людзi на балоце.

Карцiны жыцця беларускай вескi у рамане Iвана Мележа Людзi на балоце. Галерэя характарау у творы.