Навуковы стыль беларускай мовы

Скачать

Навуковы cтыль — функцыянальная разнавіднасць маулення, якая выкарыстоўваецца ў сферы навукі і адукацыі, тэхнікі і вытворчасці. Гэта стыль навуковых артыкулаў, дысертацый, энцыклапедый, слоўнікаў, падручнікаў, навукова-тэхнічнай літаратуры, дакладаў і выступленняў на навуковыя тэмы.Асноўнай формай рэалізацыі навуковага стылю з'яўляецца пісьмовае маўленне, хаця з развіццём сродкаў масавай камунікацыі, пашырэннем навуковых кантактаў павялічваецца роля вуснай формы зносін.Галоўная функцыя навуковага стылю — перадача навуковай інфармацыі, доказнасць яе сапраўднасці, нярэдка — навізны і каштоўнасці. Функцыя доказнасці ў тэкстах навуковага стылю праяўляецца па-рознаму: з дапамогай тэкставых ілюстрацый, формул, графікаў, схем, цытавання, спасылак на вядомых вучоных і інш.Наступнай якасцю навуковага стылю з’яуляецца аб’ектыўнасць і дакладнасць выкладу. Сэнсавая дакладнасць (адназначнасць) абумоўлівае ўжыванне слоў з прамым значэннем, шырокае выкарыстанне тэрмінаў. Паўтор ключавых слоў у навуковым маўленні лічыцца нормай. Дакладнасцю тлумачыцца і выкарыстанне ў навуковым тэксце сказаў з дзеепрыметнымі і дзеепрыслоўнымі зваро-тамі, з аднароднымі членамі і абагульняльнымі словамі.Абагульненасць і абстрагаванасць уласцівы кожнаму навуковаму тэксту. Таму тут шырока выкарыстоўваецца абстрактная лексіка: хуткасць, сіла, ціск, бязважкасць, колькасць і інш. Для абазначэння агульных паняццяў ужываюцца словы з канкрэтным значэннем. Напрыклад, у сказе Елка — вечназялёнае дрэва сямейства хваёвых з кокусападобнай кронай і доўгімі лускаватымі шышкамі (ТСБМ) слова елка абазначае не канкрэтны прадмет (дрэва), а клас аднародных прадметаў (пароду дрэў), г. зн. выражае агульнае паняцце.

Размер: 31.0 КБ
Тип: Реферат
Категория: Языковедение
Скачать

Другие файлы:

Лексіка, тэрміналогія беларускай мовы
Сутнасць універсальных і спецыфічных фанетычных, граматычных і іншых з’яў беларускай мовы ў сістэме славянскіх моў. Пытання спецыяльнай лексікі, у пры...

Асаблівасці фанетычнай сістэмы сучаснай беларускай мовы
Аб'ект фанетыкі і яе асноўныя дысцыпліны. Фаналогія і арфаграфія, акустычная фанетыка і графіка беларускай мовы як навука. Паняцце транскрыпцыі і арфа...

Культура маўлення кіраўніка
Мова як дыялектычныя феномен. Стылістычнае чляненне мовы: публіцыстычны, афіцыйна-дзелавы, навуковы стыль, мастацкай літаратуры. Культура маўлення і я...

Гістарычны слоўнік беларускай мовы. Том 1-11, 14-17, 20-21
У слоўніку даецца тлумачэнне і граматычная характарыстыка лексікі беларускай літаратурнай мовы XIV-XVIII стст. Вылучаюцца фразеалагічныя і ўстойлівыя...

Функцыянальныя стылі беларускай мовы
Мова як з’ява сацыяльная выконвае розныя функцыі, звязаныя з той ці іншай сферай чалавечай дзейнасці. Важнай функцыяй мовы з’яўляюцца: зносіны (камуні...